Главная » 2010 » Декабрь » 23 » Жыхары васьмі дамоў у Віцебску восем гадзін жылі без цяпла і гарачай вады
19:24
Жыхары васьмі дамоў у Віцебску восем гадзін жылі без цяпла і гарачай вады
У Віцебску каля 18 гадзін 22 снежня адбылася аварыя на ўчастку цеплатрасы ў мікрараёне Поўдзень-2. У выніку без цяпла і гарачай вады засталіся 8 пяціпавярховых васьміпад’ездных дамоў. Аварыю ліквідавалі праз восем гадзін – у дзве гадзіны ночы.

Прычым у двух дамах людзі сядзелі яшчэ і без святла: з-за таго, што затапіла падвалы і ўзнікла небяспека кароткага замыкання электраправодкі, падачу электраэнергіі спынілі. У сувязі са здарэннем стварылі сітуацыйны штаб, у склад якога ўваходзілі інжынерна-тэхнічныя работнікі Віцебскіх цепласетак і супрацоўнікі МНС. На месцы аварыі працавалі каля 20 рамонтнікаў і спецтэхніка., паведамляе БелТА.
Просмотров: 313 | Добавил: dMc21 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
RATING ALL.BY